16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі па стане на раніцу 16 верасня ўбралі бульбу з 18 тыс.га, што складае 35,4% усёй плошчы, якая падлягае ўборцы. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Накапана 360,9 тыс.т бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 200,2 ц/га. Летась на аналагічную дату ўраджайнасць была ніжэйшай і складала 181,8 ц/га.
Па тэмпах уборкі лідзіруюць сельгасарганізацыі Магілёўскай вобласці, дзе ўбрана 43,3%. Другое месца займае Гомельская вобласць, дзе культура выкапана на 37,8% запланаванай плошчы, трэцяе - Мінская (37,2%). У Віцебскай вобласці ўбрана 34,1%, Брэсцкай - 30%, Гродзенскай - 29,6%. Самая высокая ўраджайнасць бульбы ў гаспадарках Гродзенскага рэгіёну - 240,5 ц/га.
У Мінсельгасхарчэ лічаць, што ўраджай бульбы, хутчэй за ўсё, будзе вышэйшы за леташні. Пры гэтым плошчы для пасадак культуры засталіся на ўзроўні 2009 года. Бульбу трэба сабраць сёлета на 51 тыс.га.-0-
БЕЛТА
Гаспадаркі Беларусі ўбралі 35% бульбы
16.9.20100 праглядаў