8 верасня, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі, паводле даных на раніцу 8 верасня, убралі грэчку на 10,6 тыс.га, што складае 30,6% засеяных плошчаў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Ужо намалочана 11,7 тыс.т грэчкі, ураджайнасць складае 11,1 ц/га. Найбольш высокі тэмп уборкі ў Гомельскай вобласці, дзе ўбрана 44,8% плошчаў на 2,8 тыс.га. Самая высокая ўраджайнасць грэчкі ў Гродзенскім рэгіёне - 16,3 ц/га.
Проса ўбрана на 6 тыс.га (44,5%), пры сярэдняй ураджайнасці 20,5 ц/га намалочана 12,3 тыс.т.
Працягваюцца работы на кукурузных палях. На зялёны корм і сілас кукуруза ўбрана на 343,8 тыс.га (53,4%), на зерне - 8,5 тыс.га (5,3%). Намалочана 38,4 тыс.т зерня кукурузы пры сярэдняй ураджайнасці 45,1 ц/га.
Бульба сабрана на 7,3 тыс.га (14,3%), выкапана 153,3 тыс.т бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 210,5 ц/га. Па тэпе уборкі лідзіруе Магілёўская вобласць, дзе культуру ўбралі на 0,9 тыс.га (21,4%). Самая высокая ўраджайнасць у Гродзенскай вобласці - 249 ц/га.
Гаспадаркі ўбралі цукровыя буракі на 6,6 тыс.га (6,8%) - 251,8 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 378,9 ц/га. Самы высокі тэмп уборкі ў Мінскай вобласці (9,3%). Найбольшая ўраджайнасць - у Гродзенскім рэгіёне (404,3 ц/га). У кошт дзяржзаказу адпраўлена 150,4 тыс.т цукровых буракоў (4,1% задання).
Пасеў азімых збожжавых ужо праведзены на 284 тыс.га, што складае 19,6% плана. Усяго ў Беларусі азімымі збожжавымі культурамі неабходна засеяць 1449 тыс.га.-0-
БЕЛТА
Гаспадаркі Беларусі ўбралі амаль трэць плошчаў грэчкі
8.9.20100 праглядаў