Гаспадаркі Беларусі выканалі дзяржзаказ па продажы збожжа на 30%
1.8.20110 праглядаў
1 жніўня, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. Дзяржзаказ па продажы збожжа выкананы на 30% - у кошт дзяржаўных рэспубліканскіх патрэб ад сельгасарганізацый паступіла 305,6 тыс.т збожжа новага ўраджаю, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела рэсурсаў і гандлю дэпартамента па хлебапрадуктах Мінсельгасхарчу Міхаіл Рабушка.
Па словах спецыяліста, дзяржаўны заказ у гэтым годзе складае 1 млн. 25 тыс.т харчовага збожжа і 175 тыс.т алейнанасенных культур рапсу. Арганізацыі па хлебапрадуктах павінны прыняць 570 тыс.т пшаніцы, 300 тыс.т жыта і 155 тыс.т іншых культур. Дзяржзаказ па харчовым збожжы ў параўнанні з мінулым годам павялічаны на 3,5%.
Па аператыўных даных, у цяперашні час на элеватары і хлебапрыёмныя пункты ўжо паступіла 187 тыс.т пшаніцы, 106,5 тыс.т жыта і 12,1 тыс.т іншых культур, што складае да плана 33%, 36% і 7,8% адпаведна.
Па тэмпах здачы збожжа дзяржаве лідзіруюць гаспадаркі Віцебскай і Мінскай абласцей, якія перадалі ў кошт дзяржзаказу па 43,9 тыс.т і 76,3 тыс.т, выканаўшы свой план адпаведна на 32,5% і 32%. Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці здалі дзяржаве 47,5 тыс.т, выканаўшы свой дзяржзаказ на 29,7%. Сельгасарганізацыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей здалі ў кошт дзяржзаказу па 37,3 тыс.т і 45,7 тыс.т збожжа, што склала адпаведна па 28,7% і 28,6% да задання. Гродзенская вобласць выканала план на 27,5%, адгрузіўшы ў кошт дзяржзаказу 54,9 тыс.т збожжа.
Па ацэнцы спецыяліста, па якасці - утрыманню клейкавіны і натуры - збожжа новага ўраджаю не горш мінулагодняга. Пастаўкі ў кошт дзяржзаказу знаходзяцца на асаблівым кантролі Мінсельгасхарчу, персанальную адказнасць нясуць кіраўнікі сельгасарганізацый.
Усяго ж на элеватары і хлебапрыёмныя пункты з улікам давальніцкага збожжа і прынятага на адказнае захоўванне паступіла 504 тыс.т.
Арганізацыі хлебапрадуктаў плануюць нарыхтаваць і адначасова размясціць звыш 3 млн.т збожжа і алейнанасенных культур рапсу, што на 500 тыс.т больш, чым у мінулым годзе. Акрамя дзяржзаказу па харчовым збожжы нарыхтоўчыя арганізацыі дэпартамента па хлебапрадуктах прымаюць збожжа ў кошт узаемаразлікаў, на давальніцкія мэты і г.д. У кошт разлікаў за закупленыя камбікармы ўжо паступіла 390 тыс.т, а ад далучаных да сельгасарганізацый прадпрыемстваў наўпрост прынята 13 тыс.т збожжа.
У нарыхтоўках ураджаю 2011 года бяруць удзел 85 арганізацый, у тым ліку 21 камбінат хлебапрадуктаў, 11 камбікормавых заводаў, 10 хлебапрыёмных прадпрыемстваў, 4 нарыхтоўчыя элеватары і 39 вытворчых участкаў. Усе нарыхтоўчыя прадпрыемствы хлебапрадуктаў працуюць у кругласутачным рэжыме. Пры неабходнасці ўключаюцца ў працу збожжасушыльныя комплексы.
Для размяшчэння збожжа і алею рапсу ў арганізацыях хлебапрадуктаў будзе задзейнічана 3268,7 тыс. т элеватарна-складскіх магутнасцей. У бягучым годзе запланавана пабудаваць 128 тыс. т магутнасцей для захоўвання збожжа. Па стане на 1 ліпеня ўведзена ў эксплуатацыю 45 тыс. т магутнасцей. Акрамя таго, плануецца арандаваць у старонніх арганізацыях магутнасці на 97,8 тыс. т для поўнага размяшчэння збожжа.-0-
БЕЛТА