12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі завяршаюць уборку лёну, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле даных на 12 жніўня, лён ужо выцерабілі на 58,2 тыс.га, што складае 96% плошчы ўборкі. Па тэмпах уборкі лідзіруюць сельгасарганізацыі Гомельскай вобласці, дзе план ужо выкананы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,2%, Магілёўскай – 98,3%, Мінскай – 98,1%, Гродзенскай – 97,6% і Віцебскай – 90,4%. Працягваецца ўборка збожжавых і зернебабовых культур. На сённяшні дзень культуры скасілі ў рэспубліцы на 2142,4 тыс.га (87,9% плошчы), у тым ліку за дзень на 31,8 тыс.га (1,3%). Сельхозарганізацыі рэспублікі намалацілі 6385,9 тыс.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 30 ц/га. У кошт дзяржзаказу пастаўлена 838,1 тыс.т збожжа (84,7%).-0-

БЕЛТА