24 лютага, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці на 100% забяспечаны насеннем усіх яравых культур, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

"Забяспечанасць насеннем яравых збожжавых культур складае больш за 100% асноўнага і страхавога фондаў. У гаспадаркі паступае пасяўны матэрыял высокай якасці - эліта, першая і другая рэпрадукцыя. Рэгіён цалкам забяспечаны насеннем бульбы, лёну і рапсу", - падкрэслілі ў аблсельгаспрадзе.

Цяпер у раёнах вядзецца актыўнае назапашванне мінеральных угнаенняў. У сярэднім па вобласці забяспечанасць складае 31%, што перавышае паказчык аналагічнага перыяду мінулага года на 7 працэнтных пунктаў. Вышэй за леташнюю і забяспечанасць сродкамі абароны. У гаспадаркі паступіла 30% пратручванняў (у Гарадоцкім і Расонскім раёнах гэтая лічба складае каля 80%), 13% гербіцыдаў і 19% фунгіцыдаў.

"Адна з самых вялікіх праблем гэтай вясны - высокі працэнт гібелі азімага рапсу. У заходніх раёнах гэтая лічба складзе 70-80%, - адзначылі ў аблсельгаспрадзе, падкрэсліўшы, што гэта звязана з маланаватым зімой. - Па азімых збожжавых можна будзе рабіць прагнозы некалькі пазней, калі ў рэгіёне ўсталюецца станоўчы тэмпературны рэжым".

Гэта ж акалічнасць з'яўляецца галоўнай перадумовай выезду ў поле. Актыўна вядзецца падрыхтоўка тэхнікі, трактары пачнуць працаваць на палях, як толькі падсохне глеба.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)