17 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці перавыконваюць заданне па нарыхтоўцы кармоў амаль на 4%, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Паводле даных на 17 кастрычніка, усяго ў вобласці нарыхтавана травяных кармоў у аб'ёме больш за 1,3 млн.т кармавых адзінак, або 103,6% да задання. Забяспечанасць кармамі на ўмоўную галаву жывёлы складае каля 28,43 ц кармавых адзінак, што на 16% перавышае аналагічны паказчык 2010 года і з'яўляецца лепшым вынікам за апошнія як мінімум пяць гадоў. Такі вынік стаў магчымы ў тым ліку за кошт атрыманага добрага ўраджаю кукурузы. Паводле даных на 17 кастрычніка, кармавая кукуруза сабрана з плошчы звыш 97,7 тыс.га, або 93,6% да плана. Валавы збор зялёнай масы перавышае 3,3 млн.т. Сярэдняя ўраджайнасць гэтай культуры складае амаль 340 ц/га, што на 33,5% вышэй за паказчык 2010 года. Акрамя таго, дзесяць раёнаў працягваюць уборку кукурузы на зерне, пры гэтым намалочана звыш 3,6 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 75,3 ц/га. На працягу трох бліжэйшых дзён у вобласці плануецца цалкам завяршыць працу на бульбяным полі. Усяго сабрана 96,6% плошчаў бульбы, работы працягваюцца ў Віцебскім (сабрана 83,2% плошчаў), Гарадоцкім (93,7%) і Шумілінскім (89,2%) раёнах. Усяго выкапана звыш 127,2 тыс.т бульбы пры сярэдняй ураджайнасці амаль 204 ц/га.-0-

БЕЛТА