30 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці прыступілі да ўборкі кукурузы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
Па стане на 30 жніўня ў рэгіёне ўбрана 1,7 тыс.га, або 1,8% плошчаў. Да ўборкі кукурузы прыступілі ўсе раёны за выключэннем Бешанковіцкага, Глыбоцкага, Дубровенскага, Лепельскага, Пастаўскага, Сенненскага і Шаркаўшчынскага. У Гарадоцкім, Лёзненскім і Талачынскім раёнах 29 жніўня ўбраны першыя гектары. Найбольш актыўна ўборка кукурузы вядзецца ў Докшыцкім (убрана 9,2% плошчаў), Браслаўскім (7,5%) і Расонскім (6,1%) раёнах.
Валавы збор зялёнай масы склаў 44 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 259,6 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць адзначаецца ў Верхнядзвінскім (432,1 ц/га), Ушацкім (355,6 ц/га) і Докшыцкім (333,8 ц/га) раёнах.
Завяршаецца ў вобласці ўборка збожжавых і зернебабовых. На дадзены момант убрана 83,8% плошчаў, або 409,5 тыс.га. Намалочана 1,246 млн.т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць знізілася да 30,4 ц/га.
Таксама вядзецца ўборка грэчкі. Гэтай культуры намалочана ўжо 429 т. Усяго яе плануецца паставіць у кошт дзяржзаказу 800 т.-0-
БЕЛТА
Гаспадаркі Віцебскай вобласці прыступілі да ўборкі кукурузы
30.8.20120 праглядаў