20 мая, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці ў бліжэйшыя 2-3 дні завершаць сяўбу яравых культур, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Яравая сяўба ўжо праведзена на плошчы 354 тыс.га, што складае 81% плана. Цалкам завершаны работы па сяўбе збожжавых, крыжакветных і лёну. Усе сілы перакінуты на палі, адведзеныя пад кукурузу. Тут работы выкананы толькі на палове плошчаў.
У рэгіёне завяршаецца пасадка бульбы і агародніны. Пад гэтыя культуры адведзена 5 тыс.га і 1 тыс. 800 га адпаведна.
Вялікая верагоднасць, што ўжо на наступным тыдні сельскагаспадарчыя прадпрыемствы вобласці прыступяць да нарыхтоўкі кармоў. Аграрыі рэгіёну своечасова правялі падсейбу шматгадовых траў. Вільготнае і цёплае надвор'е, якое назіраецца ў рэгіёне апошнім часам, паскорыла набор зялёнай масы.
"Арганізацыйныя і тэхналагічныя пытанні па нарыхтоўцы кармоў будуць абмяркоўвацца на абласным семінары, які адбудзецца 28 мая. Мерапрыемства плануем правесці ў Гарадоцкім раёне. На семінары асноўная ўвага будзе нададзена якасці кармоў, выкананню тэрмінаў іх уборкі і тэхналогіі нарыхтоўкі", - праінфармавалі ў аблсельгасхарчпрадзе.-0-