3 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці завяршаюць уборку збожжавых, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела земляробства, раслінаводства і кармапрадвытворчасці камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Аляксей Туркоў. Па стане на 3 верасня ў вобласці скашана 450,8 тыс.га збожжавых і зернебабовых, або 96,7% плошчы. Цалкам справіліся на гэтым фронце работ працаўнікі вёскі Глыбоцкага і Аршанскага раёнаў. Фактычна цалкам завяршылі ўборку Верхнядзвінскі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Міёрскі, Пастаўскі, Сенненскі, Талачынскі і Чашніцкі раёны. У астатніх рэгіёнах застаюцца нязначныя плошчы, у асноўным зернебабовых культур. Ураджай аграрыяў Віцебскай вобласці сёлета склаў больш за 1,3 млн.т збожжа з сярэдняй ураджайнасцю 28,9 ц/га, што некалькі перавышае ўзровень мінулага года. Разам з тым на аб'ём каравая самага паўночнага рэгіёну краіны сур'ёзна паўплывала надвор'е: халодныя і засушлівыя перыяды ў пачатку вегетацыйнага перыяду росту раслін і рэгулярныя дажджы падчас уборачнай кампаніі. У цяперашні час у вобласці працягваюцца іншыя сельгасработы: вядзецца ўборка кукурузы, траў другога ўкосу, па меры выспявання - грэчкі. У актыўным тэмпе для працаўнікоў вёскі пройдзе і ўвесь верасень.-0-

БЕЛТА