17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці ўпершыню ў сістэме гаспадарчых судоў Беларусі пачаў апавяшчаць даўжнікоў аб узбуджэнні ў дачыненні да іх працэдуры прымусовага спагнання шляхам накіравання ім SMS. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе гаспадарчага суда Віцебскай вобласці. Укараненне ў практыку судовых выканаўцаў новага метаду працы з даўжнікамі стала магчымым у выніку сумеснай працы гаспадарчага суда вобласці з мабільным аператарам СТАА "Мабільныя тэлесістэмы". Масавая SMS-рассылка на нумары грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, у дачыненні да якіх узбуджаны выканаўчыя вытворчасці, стартавала ў жніўні 2012 года. Паведамленні высылаюцца цэнтралізавана з дапамогай рэсурсаў, прадастаўленых інтэрнэт-парталам МТС. "Активное выкарыстанне інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці гаспадарчых судоў, у тым ліку службы судовых выканаўцаў, - каментуе новаўвядзенне старшы судовы выканаўца гаспадарчага суда Віцебскай вобласці Аляксей Барадулін. - Для таго каб ісці ў нагу з часам, мы проста абавязаны прымяняць новыя формы і метады працы. Выкарыстанне мабільнай сувязі накіравана перш за ўсё на аператыўнае інфармаванне даўжнікоў аб існуючай запазычанасці з мэтай яе своечасовага пагашэння". У прэс-службе растлумачылі, што даўжніку прыходзіць SMS наступнага зместу: "У дачыненні да вас пачата працэдура прымусовага спагнання доўгу. Тэрмінова звярніцеся ў службу судовых выканаўцаў. Інфармацыя па тэл. (Х ХХХХ) ХХХХХХ". Атрымаўшы такое паведамленне, абаненту варта абавязкова патэлефанаваць або прыйсці на прыём да судовага выканаўцы для атрымання поўнай інфармацыі аб узбуджаных выканаўчых вытворчасцях, спаскарыстальніках, памерах доўгу і спосабах яго пагашэння. У гаспадарчым судзе Віцебскай вобласці спадзяюцца, што новы метад апавяшчэння аб наяўнасці запазычанасці дапаможа стымуляваць даўжнікоў да таго, што яны будуць самастойна пагашаць доўг, не чакаючы прымянення судовым выканаўцам мер, накіраваных на абмежаванне маёмасных і асабістых немаёмасных правоў.

БЕЛТА