5 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці правёў першае інтэрактыўнае судовае пасяджэнне з выкарыстаннем сістэмы відэаканферэнцсувязі на базе раённага выканаўчага камітэта, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА суддзя гаспадарчага суда Віцебскай вобласці Вольга Гаціла.
Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі ініцыяваў арганізацыю відэаканферэнцсувязі на базе райвыканкамаў, растлумачыла суразмоўніца. У Віцебскай вобласці першая такая сістэма запрацавала ў Расонскім райвыканкаме, дзякуючы чаму і ўдалося правесці дыстанцыйнае пасяджэнне, у якім суддзя і ісцец знаходзіліся ў розных населеных пунктах: суддзя - у Віцебску, а ісцец, які заяўляў патрабаванне аб выдачы выканаўчага дакумента на прымусовае выкананне рашэння Арбітражнай камісіі, - у Расонах. Сучасныя тэхнічныя сродкі дазволілі скараціць час на правядзенне судовага слухання, зэканоміць заяўніку сродкі на камандзіровачных выдатках. З развіццём сістэмы відэаканферэнцсувязі падобная практыка будзе толькі пашырацца, падкрэсліла прадстаўнік суда.
У гаспадарчым судзе Віцебскай вобласці, як і ў сістэме эканамічнага правасуддзя Беларусі ў цэлым, развіццё сістэм інфармацыйных тэхналогій ідзе ў руслe агульнасусветных тэндэнцый, і сёння выкарыстанне сістэмы "Відэаканферэнцсувязь" унутры судовай сістэмы - гэта ўжо складзеная практыка. За студзень-верасень 2012 года Гаспадарчым судом Віцебскай вобласці ў фармаце відэаканферэнцсувязі праведзена 162 пасяджэнні, у тым ліку па адміністрацыйнай вытворчасці - 7 пасяджэнняў, па іскавай вытворчасці - 137 пасяджэнняў, у апеляцыйнай інстанцыі разгледжана 18 спраў.-0-
БЕЛТА
Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці ўпершыню правёў інтэрактыўнае судовае пасяджэнне на перыферыі
5.10.20120 праглядаў