XV Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2017" стартуе на "Славянскім базары" сёння: юныя артысты выканаюць нацыянальныя гіты, паведамляе БЕЛТА.

XV Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2017" стартуе на "Славянскім базары" сёння: юныя артысты выканаюць нацыянальныя гіты, паведамляе БЕЛТА.

Галоўнай падзеяй дня на "Славянскім базары ў Віцебску" стане першае выступленне ўдзельнікаў XV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2017". Паводле ўмоў, 21 юны артыст выканае на сцэне канцэртнай залы "Віцебск" эстрадную песню кампазітара сваёй краіны на роднай мове. Дарэчы, геаграфія конкурсу ўжо даўно выйшла за межы славянскіх краін. Так, сёлета ўдзельнічаюць прадстаўнікі ЗША, Кубы.

Стартуе і праграма "Тэатральных сустрэч" на фестывалі. Першы спектакль, які ўбачаць прыхільнікі жанру, пакажа тэатральнае агенцтва "АРТ-партнёр XXI стагоддзе" (Расія) - сола для зоркі з аркестрам "Джудзі". Гэта гісторыя сапраўднага жыцця іконы Галівуда Джудзі Гарленд, маленькай Дароці са знакамітай казкі. П'еса раскажа пра неверагодную любоў да сцэны, музыкі, чалавека. Ролю дзівы выканае Нонна Грышаева, а таксама гледачы ўбачаць на сцэне нязменнага госця "Славянскага базару" - Сяргея Шусціцкага.

Чарговы сольны канцэрт чакае гледачоў увечары на сцэне Летняга амфітэатра. Дарэчы, квіткі на праграму Рыгора Лепса былі раскуплены аднымі з першых.

Адзначыцца гэты дзень і серыяй выставачных праектаў. У Мастацкім музеі будзе прэзентавана калекцыя арыгінальных паясоў XVIII - XIX стагоддзяў "Золататканы шоўк, неацэнны па працы" - сярэднявечныя паясы (у тым ліку слуцкія) з прыватнай калекцыі. І тут жа адкрыецца інтэрактыўная выстава "Пах жыцця. Цуды парфумерыі". А ў цэнтральным вестыбюлі канцэртнай залы "Віцебск" пачне працу праект "Фармат" Беларускага саюза мастакоў. "Фармат" - зрэз часу і погляд на сябе, спроба адчуць трансфармацыю ў свядомасці і творчасці, якая адбылася ў мастацкім жыцці за стогадовы перыяд існавання віцебскай школы.

Ужо з 10 ліпеня поўным ходам ідзе гандаль на тэрыторыі культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна", дзе працуе кірмаш "Задзвінскі кірмаш", і на пляцоўцы ля канцэртнай залы "Віцебск", дзе разгарнулася выстава-кірмаш сувенірнай прадукцыі Festпікнік. А ўчастак алеі ўздоўж вул. Кірава сёння зоймуць шэрагі XVIII Міжнароднага ўніверсальнага кірмаша "Славянскі калейдаскоп".

XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 17 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 10-12 і 18-19 ліпеня).

Навіны Беларусі (БЕЛТА)