XXIII Міжнародны шахматны турнір «Орша-2025» сабраў каля 300 спартсменаў з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Казахстана і Туркменістана.

- Статус турніру на базе спартыўнай установы «Хакейны клуб «Лакаматыў-Орша» вельмі сур'ёзны. За 23 гады ён набыў аўтарытэт у шахматнай супольнасці ўсяго свету, – адзначыў галоўны суддзя спаборніцтваў, міжнародны арбітр Анатоль Лебедзеў. – Група А – адкрыты турнір з аблікам рэйтынгу FIDE, група B – адкрыты турнір для ўсіх жадаючых без уліку рэйтынгу FIDE, у групах С, D, E, F – юныя шахматысты 2011 – 2017 гадоў нараджэння. Таксама ў праграме бліц-турнір і тэмпо-турнір, сеанс адначасовай гульні з гросмайстрамі. Спаборніцтвы – асабіста-камандныя па швейцарскай сістэме ў 9 тураў у адпаведнасці з дзеючымі правіламі. Гэта дэмакратычны турнір, які дазваляе гуляць і паказваць сябе людзям ад малога да вялікага.

Характэрна, што сёлета ў турніры прымалі ўдзел 40 аршанцаў. Адзін з іх – Глебаў Дзяніс, які гуляў у групе В.

– Займаюся гэтым інтэлектуальным відам спорту з першага класа вось ужо 10 гадоў, – расказаў хлопец. – Тут цікава тое, што кожнае дзіця, не важна 6 гадоў табе ці 15, можа гуляць нараўне з знакамітымі гросмайстрамі. Тут ёсць шмат тых, хто ў свае юныя гады ўжо мае кубкі еўрапейскіх і сусветных турніраў. Я таксама спадзяюся на перамогу.

Для спартсменаў арганізатары падрыхтавалі насычаную культурную праграму з наведваннем знакавых месцаў рэгіёну.

vitebsk-region.gov.by