Так пра нашу Беларусь кажа жыхар Грузіі Надар Берідзэ, якога сёння гасцінна сустрэлі на Лепельшчыне. Кропкай на маршруце велападарожніка стаў турыстычны інфармацыйны цэнтр "Лепель", а першымі суразмоўцамі госця з Грузіі сталі прадстаўнікі сектара спорту.
У наступным годзе Надар Берідзэ плануе запусціць вялікую эстафету “Уладзівасток-Брэст”. Эстафета – гэта маштабнае мерапрыемства, аўтарам і асноўным удзельнікам якога з'яўляецца сам Надар. Асноўная мэта эстафеты – садзейнічанне развіццю і папулярызацыі спорту, турызму і актыўнага ладу жыцця. А таксама знаёмства з багатай культурай і традыцыямі краін і рэгіёнаў.
Можна падумаць, што гэта са сферы фантастыкі, але Надар сцвярджае, што такое рэальна. Ён 10 гадоў займаецца велапрабегам і за сваю кар'еру грузінскі падарожнік пераадолеў больш за 68 тысяч кіламетраў праз 28 краін свету.
Асноўнай місіяй яго велатура, як сцвярджае грузінскі падарожнік, з'яўляецца прапаганда міру і талерантнасці, здаровага ладу жыцця, падтрыманне сувязяў паміж народамі.
У вас квітнеючая, мірная краіна, якую не страсаюць ніякія канфлікты, і гэта вялікае шчасце жыць у міры, — кажа Надар Берідзэ.
Я проста закахаўся ў вашу краіну і асабліва ў людзей: гасцінных, добразычлівых, адкрытых, — кажа грузінскі велатурыст. — Я адчуваю сябе тут вельмі камфортна, як у гасцях у самых блізкіх сяброў.
11.12.20240 праглядаў