Па ўсталяванай традыцыі ў Лепельскім раёне прайшоў штогадовы злёт юных ратавальнікаў-пажарных, у якім прынялі ўдзел школьнікі з розных устаноў адукацыі Лепельскага раёна.

Мерапрыемства пачалося з агульнага пастраення і ўрачыстага адкрыцця злёту.
Першым выпрабаваннем для юных ратавальнікаў стаў конкурс «Агляд строя». Хлопцы дэманстравалі сваю строявую падрыхтоўку перад журы, дружна выкрыквалі рэчаўкі і спявалі строявыя песні.
У конкурсах «Пажарны кросфіт» і «Баявое разгортванне» юныя ратавальнікі дэманстравалі свае ўменні ў пажарнай справе, хуткасць і спрыт, праводзілі баявое разгортванне, надзявалі на хуткасць баявую вопратку ратавальніка-пажарнага.
У конкурсе «Знаўцы» ўдзельнікам трэба было адказаць на працягу 30 хвілін на 30 пытанняў, звязаных з бяспекай жыццядзейнасці.
Далей хлопцам прадставілася магчымасць праявіць сябе з творчага боку. Кожнай камандзе давалася хатняе заданне падрыхтаваць творчае музычнае прадстаўленне пра Беларускую маладзёжную грамадскую арганізацыю ратавальнікаў-пажарных. У ходзе конкурсу актывісты танцавалі, спявалі, разыгрывалі сцэнкі, агучвалі правілы бяспекі.
Усе конкурсы праходзілі ў яркай і бескампраміснай барацьбе паміж камандамі, якія спаборнічалі.
Па выніках злёту пераможцам стала каманда «Іскра» з гімназіі горада Лепеля, якая прадставіць Лепельскі раён на зональным этапе злёту клубаў юных ратавальнікаў пажарных.
Акрамя дыпломаў і памятных прызоў у гэты дзень хлопцы атрымалі яшчэ і зарад станоўчых эмоцый, выдатны настрой і новыя веды.