Яго голас, напоўнены эмоцыямі, і майстэрства ігры на гітары стварылі атмасферу сапраўднага чараўніцтва. Кожная нота гучала з такой шчырасцю, што гледачы не маглі ўтрымацца ад апладысментаў і захопленых усклікаў.

Мікіта — ратавальнік-пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У РОНС служыць ужо каля 4 гадоў. Гэта той чалавек, які падтрымае і выручыць у патрэбны момант, не пакіне таварыша ў бядзе. Такой узаемавыручцы навучыла яго школа жыцця. Як лічыць лепельчанін, галоўнае для ратавальніка — дасягнуць мэты з мінімальнымі затратамі для пацярпелых і рызыкамі для іх жыцця і здароўя.

На працягу ўсяго перыяду працы ў РОНС пастаянна выступае на розных конкурсах і спаборніцтвах. Адстойвае гонар аддзела і змагаецца за званне лепшага. Упартасці ратавальніку не займаць!

Відэа можна паглядзець па спасылцы: https://t.me/lepel_region_officially/32220