Вучні з усяго раёна сабраліся, каб сваімі творчымі нумарамі павіншаваць землякоў з адным з галоўных хрысціянскіх святаў
Сустракала гасцей фестывалю выстава дзіцячых работ, прысвечаная Ражджаству.
Галоўнымі апавядальнікамі сёння сталі самі дзеці! Юныя артысты і творчыя калектывы са школ Лепельскага раёна і выхаванцы нядзельных школ сваімі песнямі і вершамі ажывілі евангельскую гісторыю — з'яўленне ў свеце Богамладенца Ісуса
Кожнае выступленне было напоўнена шчырасцю. Зала заціхала, слухаючы пранікнёныя духоўныя песні і вершы, а затым выбухала цёплымі, працяглымі апладысментамі, падтрымліваючы кожнага ўдзельніка.
І ў гэтым яднанні сцэны і залы, юных артыстаў і гледачоў, адчувалася асаблівая, узнёслая атмасфера. Кожнае выступленне, кожны нумар станавіўся славаслоўем, шчырым дзіцячым дарам, які праслаўляе Хрыста.
За гэты каштоўны ўклад у адраджэнне духоўных традыцый усе без выключэння ўдзельнікі фестывалю былі адзначаны памятнымі граматамі і, вядома ж, салодкімі падарункамі — маленькай каляднай радасцю!
«Такія традыцыі робяць нас мацнейшымі і дабрэйшымі», — адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Лепельскага райвыканкама Святлана Шавялёва.
Яна гаварыла пра тое, як вера, надзея і міласэрнасць, якія мы асабліва адчуваем у калядныя дні, дапамагаюць пераадольваць любыя цяжкасці і з аптымізмам будаваць будучыню
Духоўнае значэнне свята ў сваім звароце раскрыў благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Лешкевіч. Святар нагадаў прысутным пра важнасць звароту да вечных каштоўнасцей і Бога, асабліва ў наш няпросты час.
Ярка і душэўна! У Лепельскім РВК зноў панавала па-сапраўднаму калядная атмасфера на традыцыйным фестывалі «Віфлеемская зорка»
17.1.20260 праглядаў