Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама паведамляе, што ў межах правядзення рэспубліканскай маладзёжнай «кірмашу вакансій» праводзяцца «Кірмашы вакансій для моладзі Лепельскага раёна»
14 красавіка з 14.00 да 17.00 у будынку Лепельскага раённага Дома культуры праводзіцца «Кірмаш вакансій для навучэнскай моладзі».15 красавіка з 14.00 да 17.00 ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама ( вул. Савецкая д.36) праводзіцца «Кірмаш вакансій для выпускнікоў».
На кірмашах будзе прадстаўлены шэраг наймальнікаў, гатовых прыняць на працу навучэнцаў устаноў адукацыі ў вольны ад вучобы час, а таксама гатовых прыняць на пастаянную працу выпускнікоў устаноў адукацыі.
Маладым людзям будзе прапанавана азнаёміцца з вакансіямі, прапанаванымі наймальнікамі, умовамі працы, а таксама задаць цікавыя пытанні, атрымаць кансультацыю па пытаннях працаўладкавання.