Сёлета на кірмаш заявілася нямала прадаўцоў. Сярод іх сельскагаспадарчыя арганізацыі Лепельшчыны, сялянска-фермерскія гаспадаркі, такія прадпрыемствы, як філіял «Лепельскі МКК», РАЙПО. Прапаноўвалі сваю прадукцыю арганізацыі і фермеры і з суседніх раёнаў.

Асартымент для жыхароў прапаноўваўся звыклы — у першую чаргу гэта агародніна і садавіна. Былі і саджанцы. Усю прадукцыю можна было набыць па цалкам дэмакратычных цэнах.

Вельмі крэатыўна і па-асенняму маляўніча паказалі сябе на кірмашы ўстановы адукацыі.

Адчуванне свята не пакідала ні на хвіліну.