На татамі спорткомплекса «Атлант» у Наваполацку панавала напружанне, характэрнае для самых прынцыповых паядынкаў. У межах Адкрытага першынства горада сярод юнакоў і дзяўчат у вагавой катэгорыі да 63 кг разыгрывалася золата. І ў гэтай барацьбе наймацнейшай аказалася прадстаўніца Лепеля – Аліна Памалейка, выхаванка СДзЮшОР прафсаюзаў па барацьбе «Багатыр».

Гэтыя спаборніцтвы былі прысвечаны 50-годдзю заснавання дзюдо ў Наваполацку. Больш за сотню юных спартсменаў 2012-2013 і 2014-2015 гадоў нараджэння з'ехаліся, каб памерацца сіламі, выканаць разрадныя патрабаванні і заявіць пра сябе.

Для Аліны Памалейка турнір стаў трыумфальным. Дэманструючы адшліфаваную тэхніку, сілу духу і волю да перамогі, лепельская спартсменка не пакінула шанцаў сваім саперніцам.

Першынство, якое прайшло ў юбілейны для наваполацкага дзюдо год, чарговы раз пацвердзіла: у гэтага віду спорту ў Беларусі ёсць не толькі слаўнае мінулае, але і перспектыўная будучыня.