Маладыя дзюдаісты Лепельшчыны паказалі выдатныя вынікі на адкрытым першынстве ў Віцебску
У абласным цэнтры адбылося адкрытае першынство па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2014–2015 гадоў нараджэння, арганізаванае спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школай алімпійскага рэзерву № 3. Удзел у спаборніцтвах прынялі і выхаванцы Лепельшчыны, якія прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства і заваявалі прызавыя месцы.
Пераможцы і прызёры:
1 месца - Фролаў Станіслаў (38 кг) — 1 месца (залаты медаль).
2 месца - Дземідовіч Максім (50 кг) — 2 месца (сярэбраны медаль).
3 месца - Адамовіч Ярамір (28 кг) — 2 месца (сярэбраны медаль).
3 месца - Буловіч Антон (50 кг) — 3 месца (бронзавы медаль).
Гэтыя дасягненні сталі вынікам упартай працы, дысцыпліны і падтрымкі трэнера.
Віншуем юных спартсменаў з паспяховым выступленнем і жадаем ім далейшых перамог на шляху да новых спартыўных вяршынь!