На якія спецыяльнасці сёлета быў асабліва высокі попыт сярод абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ Віцебскай вобласці, карэспандэнту БЕЛТА распавялі ў прыёмных камісіях універсітэтаў паўночнага рэгіёну.

Ва ўстановы вышэйшай адукацыі яшчэ працягваецца ўступная кампанія, але сярод будучых студэнтаў ужо апынуліся рабяты, якія прэтэндавалі на бюджэтныя месцы. У Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава на бясплатнае навучанне залічылі 743 чалавекі. Сёлета ў ВДУ быў небывалы ажыятаж на спецыяльнасць "міжнароднае права". Конкурс тут склаў 11,5 чалавека на месца. На "правазнаўстве" таго ж юрыдычнага факультэта конкурс быў амаль удвая ніжэйшы - 5,8 чалавека на месца. "Сёлета ў нас цалкам запоўнены выдзеленыя для мэтавікоў месцы - 199 абітурыентаў паступілі на ўмовах мэтавага дагавора", - адзначыла адказны сакратар прыёмнай камісіі ВНУ Вольга Любчанка.