Сёлета ўсе вернікі святкуюць Вялікдзень разам. Такі факт улічылі вытворцы “смачных падарункаў”, адпаведна павялічыўшы звычайныя аб’ёмы прадукцыі. Раней да Вялікдня па календары каталіцкай канфесіі кулінарны камбінат рыхтаваў 500 кулічоў, праваслаўнай – 4500-4800.

Сёлета ўсе вернікі святкуюць Вялікдзень разам. Такі факт улічылі вытворцы “смачных падарункаў”, адпаведна павялічыўшы звычайныя аб’ёмы прадукцыі. Раней да Вялікдня па календары каталіцкай канфесіі кулінарны камбінат рыхтаваў 500 кулічоў, праваслаўнай – 4500-4800. Цяпер жа ён выпусціў шэсць тысяч святочных кулічоў. Продаж іх ужо пачаўся. Таксама іх можна будзе набыць на рынку ў суботу ці ў нядзелю ў магазінах. Каля пяцідзесяці працэнтаў гэтай прадукцыі накіруюць да сельскіх пакупнікоў.

Камбінат прапаноўвае шэсць відаў найменняў рознай расфасоўкі і формы. Улічылі інтарэсы ахвотнікаў невялікай здобы: кошт самага маленькага, стограмовага куліча -- тры тысячы рублёў. Куліч на паўкілаграма абыдзецца ў 18900 рублёў. Кулінары выкарысталі новае дэкаратыўнае аздабленне – залатыя крыжыкі, зорачкі і кандытарскую пасыпку “Нонпарэль”. Дарэчы, яшчэ адна з навінак – святочная ўпакоўка коштам пяць тысяч рублёў.

Наш кар.