19 снежня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Паводле даных экзіт-полу Аналітычнага цэнтра EcooM, свой голас на выбарах Прэзідэнта Беларусі аддалі за Аляксандра Лукашэнку 79,1% тых, хто адказаў на пытанні сацыёлагаў. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік Аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка. Ён таксама паведаміў вынікі па іншых кандыдатах у прэзідэнты: за Рыгора Кастусёва аддалі свой голас 4,2%, за Яраслава Раманчука - 3,1%, Андрэя Саннікава - 2,6%. Супраць усіх выказаліся 3,7% апытаных. "Па астатніх кандыдатах даныя на ўзроўні арыфметычных памылак", - сказаў Сяргей Мусіенка. Кіраўнік аналітычнага цэнтра адзначыў, што звычайна даныя экзіт-полу адрозніваюцца ад рэальных вынікаў на выбарах на 2-3%. Экспрэс-аналіз паказаў, як людзі галасуюць, апытанне таксама ажыццяўлялася падчас папярэдняга галасавання. Аналітычны цэнтр EcooM працаваў на больш чым 150 выбарчых участках, апытана каля 9 тыс. чалавек.

БЕЛТА