На жаль, многім бацькам уласціва памылковае меркаванне, што дзіця трэба вучыць бяспечным паводзінам на вуліцах бліжэй да таго часу, калі яно пойдзе ў школу. Але так думаць небяспечна!
На жаль, многім бацькам уласціва памылковае меркаванне, што дзіця трэба вучыць бяспечным паводзінам на вуліцах бліжэй да таго часу, калі яно пойдзе ў школу. Але так думаць небяспечна! У дзяцей цэлы комплекс звычак фарміруецца з самага ранняга дзяцінства. У тым ліку і манера паводзінаў. Таму навучаць маленькіх дзяцей Правілам дарожнага руху і бяспечным паводзінам на праезнай частцы дарог трэба, пачынаючы з дашкольнага ўзросту выхавальнікам і бацькам, якія першапачаткова самі павінны паказваць уласны прыклад і не дапускаць памылак, якіх дарога не даруе.
Паводле статыстыкі, найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей адбываецца з-за нечаканага для кіроўцы выхаду на праезную частку з-за транспарту, які стаіць і затуляе агляд, пераходу праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы.
Няўдалыя выпадкі з дзецьмі на дарогах адбываюцца ў асноўным з-за іх лёгкай адцягвальнасці і адсутнасці кантролю з боку дарослых. Аналіз ДТЗ паказвае, што галоўная прычына дарожных трагедый – адсутнасць у дзяцей навыкаў бяспечных паводзінаў на дарогах і вуліцах і ўмення назіраць: аглядаць свой шлях, заўважаць аўтамабіль, ацэньваць яго хуткасць і напрамак руху.
Начальнік АДАІ Лепельскага РАУС А.М.Трусаў