З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да восеньска-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 16 кастрычніка па 14 лістапада ў Лепельскім раёне праводзіцца рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам».

Мэта – зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення. У гэты перыяд сіламі асабовага складу МНС, аглядавых камісій, участковых інспектараў міліцыі, работнікаў ТЦСАН, пазаштатных пажарных фарміраванняў будуць наведаны жылыя дамы адзінокіх, састарэлых грамадзян, інвалідаў, шматдзетных і нядобранадзейных сем'яў. За ўстараненнем выяўленых парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі будзе забяспечвацца кантроль. У мэтах выключэння ўмоў для ўзнікнення пажараў і зніжэння цяжару іх наступстваў сумесна з жыллёва-эксплуатацыйнымі службамі і іншымі арганізацыямі, якія абслугоўваюць жылы фонд, будзе праводзіцца праверка супрацьпажарнага стану дахаў, скляпенняў у шматкватэрных жылых дамах.
Таксама будзе арганізавана навучанне асновам бяспекі жыццядзейнасці і мерам па недапушчэнні пажараў і НС сацыяльных работнікаў, работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі, работнікаў службаў ЖКГ і іншых спецыялістаў, для правядзення прафілактычнай работы з адзінокімі састарэлымі грамадзянамі, інвалідамі.