З 15 кастрычніка па 2 лістапада на тэрыторыі Лепельскага раёна праводзіцца пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!».
З 15 кастрычніка па 2 лістапада на тэрыторыі Лепельскага раёна праводзіцца пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!». Супрацоўнікамі Лепельскага РАНС сумесна з прадстаўнікамі суб'ектаў прафілактыкі арганізаваны абследаванні домаўладанняў з ацэнкай бяспекі ўмоў пражывання катэгарызаваных грамадзян. Мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення. З домаўладальнікамі праводзяцца прафілактычныя гутаркі па выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў быце, аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду дарослых.
Паважаныя жыхары Лепельскага раёна, калі Вы жадаеце каб Ваша домаўладанне абследавалі на прадмет бяспечных умоў пражывання, звяртайцеся па нумары 6-60-90.