У рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!» лепельскія ратавальнікі наведалі працоўныя калектывы ААТ «Ладнас» і ДУА «Каменскі яслі-сад пачатковая школа Лепельскага раёна».
У рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!» лепельскія ратавальнікі наведалі працоўныя калектывы ААТ «Ладнас» і ДУА «Каменскі яслі-сад пачатковая школа Лепельскага раёна».
Валянцін Эдуардавіч давёў да прысутных аператыўную абстаноўку на тэрыторыі раёна, вобласці, рэспублікі. Падрабязна разгледзеў асноўныя прычыны пажараў, а таксама меры іх прафілактыкі, патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі ў жылым фондзе і на працоўным месцы.
Асаблівую ўвагу ратавальнік удзяліў неабходнасці абсталявання жылых пакояў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, бо гэты прыбор ужо выратаваў не адно жыццё. Таксама ў ходзе гутаркі былі растлумачаны асноўныя парушэнні, дапушчальныя грамадзянамі пры эксплуатацыі печанай ацяплення, з прывядзеннем канкрэтных прыкладаў асноўных прычын узнікнення пажару ў сувязі з няправільнай эксплуатацыяй і непадрыхтаванай у час да ацяпляльнага сезона печы. Пасля работнік МНС нагадаў алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару на працоўным месцы і парадак выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння. Пра тое, як выкарыстоўваць свой гаджэт з карысцю таксама падзяліўся ратавальнік з прысутнымі, расказаўшы ім пра такі мабільны дадатак, як «МНС Беларусі: дапамога побач». Не засталася поўнай увагі і тэма дзіцячай бяспекі. Ратавальнік звярнуў асаблівую ўвагу на недапушчальнасць пакідання малалетніх дзяцей без нагляду.
У завяршэнні выступленняў галоўны ратавальнік раёна нагадаў, што пры ўзнікненні пажару або любой іншай надзвычайнай сітуацыі неадкладна трэба паведамляць пра здарэнне па тэлефонных нумарах 101 або 112, а для замацавання аб пачутым усім прысутным была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя з правіламі пажарнай бяспекі.