З 10 кастрычніка 2020 года па Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 54 факты блакіравання руху чыгуначных саставаў шляхам накладання металічнай правалокі.

З 10 кастрычніка 2020 года па Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 54 факты блакіравання руху чыгуначных саставаў шляхам накладання металічнай правалокі. Колькасць такіх выпадкаў расце з кожным днём, толькі за адны суткі па краіне праваахоўнікі выявілі больш за 20 фактаў накладання металічнай правалокі на рэйкі. Усё часцей на асобных Інтэрнэт-рэсурсах з'яўляюцца заклікі да блакіравання чыгуначных пуцей, каб парушыць графік руху цягнікоў і прычыніць шкоду Беларускай чыгунцы. Такое ўмяшанне ў функцыянаванне чыгункі, прывядзе не толькі да зрыву графіка руху цягнікоў, але і да экстраннага тармажэння, што можа прывесці да траўмавання пасажыраў і незваротных наступстваў. Зрыў графіка руху дастаўляе нязручнасці пасажырам, якія не паспяваюць своечасова прыбыць у пункт прызначэння, а таксама нясе эканамічныя страты.

За наўмыснае блакіраванне транспартных камунікацый шляхам стварэння перашкод або іншым спосабам, прадугледжана пакаранне па артыкуле 18.1 Адміністрацыйнага кодэкса ў выглядзе штрафу ад 6 да 10 базавых велічынь.

За падкладанне на чыгуначныя і трамвайныя шляхі прадметаў, якія могуць выклікаць парушэнні руху, пашкоджанне чыгуначнага або трамвайнага шляху, ахоўных пуцявых аб'ектаў, збудаванняў і прылад сігналізацыі і сувязі прадугледжана адказнасць па артыкуле 18.3 Адміністрацыйнага кодэкса РБ – штраф да 50 базавых велічынь. У выпадку парушэння бяспекі руху чыгуначнага транспарту і здзяйснення дзеянняў, якія ствараюць пагрозу бяспечнаму функцыянаванню чыгункі, прадугледжана не толькі адміністрацыйная адказнасць, але і крымінальная.

За наўмыснае разбурэнне, пашкоджанне або прывядзенне іншым спосабам у непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту, пуцей зносін, збудаванняў на іх, сродкаў сігналізацыі або сувязі, калі гэтыя дзеянні загадзя для вінаватага маглі пацягнуць смерць чалавека, крушэнне, аварыю альбо іншыя цяжкія наступствы, альбо шкоду ў асабліва буйным памеры, прадугледжваецца адказнасць па артыкуле 309 Крымінальнага кодэкса – максімальны тэрмін пакарання да 10 гадоў пазбаўлення волі.

За наўмысныя дзеянні, груба парушаюць грамадскі парадак і выяўляюць відавочную непавагу да грамадства(хуліганства), а таксама ўчыненыя паўторна, альбо групай асоб, альбо спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання, прадугледжваецца адказнасць па артыкуле 339 Крымінальнага кодэкса – максімальны тэрмін пакарання да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама нагадвае, што на чыгуначнай дарозе бяспека – гэта самае галоўнае, а падобныя дзеянні ствараюць рэальную пагрозу бяспечнаму руху як пасажырскага, так і грузавога транспарту!.

 

Начальнік ААПП Лепельскага РАУС Міхно І.А