Урачысты прыём у малой зале раённага Дома культуры, на які былі запрошаны нашы землякі, неабыякавыя людзі, што прымаюць актыўны ўдзел у рабоце па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, рэстаўрацыі і добраўпарадкаванні помнікаў і месцаў пахавання загінулых у Вялікую Айчынную вайну воінаў і партызанаў, пачаўся з дэманстрацыі дакументальнага фільма "Вяртанне" і відэароліка аб рэстаўрацыі мемарыяльнага комплексу "Курган Славы".

Старшыня Лепельскага раённага аб'яднання Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Мілы нагадаў прысутным, што па выніках 2016 года прысуджана пяць прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", адной з якіх удастоена ФПБ за правядзенне вялікай колькасці мерапрыемстваў, накіраваных на ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, за актыўны ўдзел у рэканструкцыі Кургана Славы. Пры падтрымцы прафсаюзаў у чэрвені 2016 года сумесна з тэлеканалам "Беларусь-3" быў зняты фільм "Вяртанне" аб нашым земляку, лётчыку Мікалаю Пшонка, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну ў Краснадарскім краі. Больш за 70 гадоў ён лічыўся прапаўшым без вестак, аднак, дзякуючы сумеснай рабоце расійскіх і беларускіх пошукавых атрадаў, месца гібелі героя было знойдзена і ён быў з усімі воінскімі ўшанаваннямі перапахаваны на сваёй малой радзіме.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Місюра расказаў аб рэканструкцыі помнікаў на Лепельшчыне, добраўпарадкаванні месцаў пахаванняў загінулых у Вялікую Айчынную вайну воінаў і партызанаў, якая ўжо блізкая да завяршэння.
Канкрэтныя прыклады выхаваўчай дзейнасці калектываў шэрагу прадпрыемстваў і ўстаноў, а таксама асобных жыхароў нашага горада і раёна прывёў у сваім выступленні начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Урбан.