20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За два дні датэрміновага галасавання ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў прынялі 9,8% грамадзян Беларусі, унесеных у спісы выбаршчыкаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
У Брэсцкай вобласці 18-19 сакавіка прагаласавалі 8,94% выбаршчыкаў, у Віцебскай - 10,41%, у Гомельскай - 10,14%, у Гродзенскай - 8,13%, у Мінскай - 9,22%, у Магілёўскай - 10,42% і ў горадзе Мінску - 10,91%.
Яўка выбаршчыкаў на паўторных выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе №36 за два дні склала 7,11%.
Датэрміновае галасаванне на выбарах працягнецца па 22 сакавіка ўключна. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з невялікімі перапынкамі з 10.00 да 14.00 і пасля перапынку з 16.00 да 19.00. Дзень выбараў прызначаны на 23 сакавіка.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)