Аператыўныя службы горада нясуць кругласутачнае дзяжурства, каб у любы момант прыйсці на дапамогу. Штодня паступаюць дзясяткі выклікаў. Аднак, сярод іх бываюць і ілжывыя

Аператыўныя службы горада нясуць кругласутачнае дзяжурства, каб у любы момант прыйсці на дапамогу. Штодня паступаюць дзясяткі выклікаў. Аднак, сярод іх бываюць і ілжывыя. Дыспетчару цяжка адрозніць, ці кажа суразмоўца праўду, ён не мае права ігнараваць і абавязаны рэагаваць на кожны выклік. Сумна, калі па прыездзе аказваецца, што дапамога не патрэбна. Але самае галоўнае, не варта забываць пра тое, што цаной ілжывага выкліку можа стаць чалавечае жыццё. Бо ў гэты час магла б спатрэбіцца рэальная дапамога.

Ілжывыя выклікі ўмоўна можна падзяліць на два тыпы: «памылковы» і «наўмысны». Заканадаўства не прадугледжвае пакарання за «памылковы» ілжывы выклік, бо людзі, якія тэлефануюць па нумары «101» ці «112», прымаюць за пажар, напрыклад, дым ад агнявых работ ці пах прыгарэлай ежы. У гэтым выпадку лепш лішні раз перастрахавацца, чым упусціць час і даць узгаранню ператварыцца ў сапраўдны пажар. А вось за «наўмысны» ілжывы выклік аварыйных службаў, здзейснены з мэтай забавы, пагражае тэлефонным хуліганам адміністрацыйная адказнасць. Артыкул 17.6 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях «Заведама ілжывае паведамленне» прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 15 базавых велічынь. Таксама раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях мае права звярнуцца з іскам у суд для пакрыцця затрачаных сродкаў на заведама ілжывае паведамленне.

Так, 19 студзеня 2020 года паступіла паведамленне ад грамадзяніна аб загаранні гаспадарчых пабудоў у горадзе Лепель. Да месца выкліку неадкладна была накіравана пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка. Па прыездзе на месца выкліку аказалася, што ні пажару, ні якіх-небудзь яго прыкмет няма. Па дадзеным факце Лепельскім раённым аддзелам па НС была праведзена

праверка, па выніках якой грамадзянін, які перадаў ілжывае паведамленне, быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 5 базавых велічынь (135 беларускіх рублёў).

Набіраючы нумары экстранных службаў, памятайце, што размова запісваецца і вылічыць хулігана не складзе працы, да таго ж эксплуатуецца тэхніка і абсталяванне, вырабляюцца беспрычынныя затраты на паліва.

Паважаныя грамадзяне! Выклікаючы аператыўныя службы, пераканайцеся ў неабходнасці іх прыбыцця!