01 мая ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы па вуліцы Савецкай у вёсцы Окань Стайскага сельвыканкама Лепельскага раёна.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, назіралася адкрытае гарэнне гаспадарчай пабудовы.
У выніку пажару пашкоджаны сцены, столлю, дах.
02 мая пажар гаспадарчай пабудовы адбыўся ў вёсцы Весялова, Валасовіцкага сельвыканкама. У выніку пажару гаспадарчая пабудова знішчана цалкам.
Прычынай двух пажараў паслужыла неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця.
Каб простая ўборка ўчастка не ператварылася ў трагедыю, МНС нагадвае:
- спальванне смецця дапускаецца толькі ў бязветранае надвор'е;
- месца, дзе плануеце спальваць сабранае смецце, павінна знаходзіцца на бяспечнай адлегласці ад гаспадарчых і іншых пабудоў, а таксама ад лясных масіваў і тарфянікаў;
- кастрышча абавязкова акопайце;
- запасіцеся вядром з вадой, лапатай або вогнетушыцелем і ні на секунду не пакідайце агонь без нагляду;
- пасля заканчэння спальвання, вуголле, што засталося, праліце вадой да поўнага спынення тлення.
Звяртаем увагу грамадзян, што за парушэнне ўказаных правіл пажарнай бяспекі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць ад 10 да 30 базавых велічынь.