Выратавальнік – гэта не проста прафесія, гэта – прызванне і лад жыцця. У шэрагі выратавальнікаў ідзе той, хто гатовы прыйсці на дапамогу ў любы час сутак, хто адважны сэрцам і моцны духам, і самае галоўнае – не абыякавы да чужой бяды.

27 снежня ў Лепельскім РАНС прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне работнікаў аддзела за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выратаванні людзей і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці. Загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 22 снежня 2018 г. № 135 л/с падзячнымі пісьмамі і грашовымі прэміямі заахвочана 5 работнікаў.

Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Каліновіч Лутахін павіншаваў выдатнікаў і падзякаваў за працу. У ходзе мерапрыемства Уладзімір Каліновіч падвёў вынікі бягучага года і адзначыў, што баявая гатоўнасць нашых падраздзяленняў сёння знаходзіцца на высокім узроўні.