Выратавальнік – гэта не проста прафесія, гэта – прызванне і лад жыцця. У шэрагі выратавальнікаў ідзе той, хто гатовы прыйсці на дапамогу ў любы час сутак, хто адважны сэрцам і моцны духам, і самае галоўнае – не абыякавы да чужой бяды.

31 снежня ў Лепельскім раённым аддзеле па
У наш складаны і неспакойны час ратавальнік павінен быць гатовы вырашаць задачы любой складанасці, а для гэтага ён абавязаны штодня павышаць свой прафесіяналізм і майстэрства, працаваць з поўнай самааддачай. У завяршэнні сустрэчы першы намеснік начальніка абласнога ведамства павіншаваў усіх з надыходзячымі Навагоднімі і Каляднымі святамі, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, кар'ернага росту і дастатку ў сем'ях.