З 25 снежня ў рыбалоўных угоддзях Беларусі пачынае дзейнічаць забарона на вылаў наліма звычайнага, якая працягнецца па 28 лютага.
З 25 снежня ў рыбалоўных угоддзях Беларусі пачынае дзейнічаць забарона на вылаў наліма звычайнага, якая працягнецца па 28 лютага.
Налім – адзіны прэснаводны прадстаўнік сямейства трасковых. На нераст ідзе невялікімі зграйкамі, якія складаюцца з самкі і некалькіх самцоў. Нерастуецца на дробных месцах (перакатах) з хуткім цячэннем і пясчаным або камяністым дном. Ікраметанне адбываецца са снежня па люты пры тэмпературы вады каля 1-3 градусаў.
Пры вялікіх маразах нераст праходзіць больш актыўна, пры адлігах расцягваецца на месяц і больш. Пладавітасць наліма вельмі высокая, у асобін буйных памераў дасягае мільёна ікрынак і больш. Але нягледзячы на гэта выжывальнасць ікрынак і лічынак малая. Вялікая колькасць ікры з'ядаецца іншымі рыбамі (акунь, ерш, плотка), а частка самім налімам. Прамысловае значэнне наліма невялікае з-за яго малой колькасці.
За здабычу наліма звычайнага ў тэрміны забароны на яго вылаў прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь або крымінальная, калі будзе здабыта больш за тры асобіны гэтага віду. Акрамя таго, за кожную злоўленую асобіну наліма ў перыяд нерасту давядзецца выплаціць 27 базавых велічынь (621 рубель) у якасці пакрыцця прычыненай прыродзе шкоды.
У Лепельскай міжраённай інспекцыі кругласутачна працуе «тэлефон даверу» 8(02132) 4-36-85, па якім можна паведаміць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства.