Так, аб багатым ураджаі ўжо пачалі клапаціцца ў садовай майстэрні аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Лепельскага раёна.
Агуркі, таматы, перцы, капуста, морква, бульба, свежая зеляніна - гэтыя і іншыя агароднінныя культуры плануюць выгадаваць землякі.
Праца ў майстэрні ў нас наладжана круглы год. Мы вырошчваем не толькі агародніну, але і кветкі. Цяпер - самы сезон высадкі расады. Наведвальнікі цэнтра вельмі любяць займацца садаводствам. Яны з любоўю і клопатам даглядаюць за раслінамі, а ў гарачы летні сезон з задавальненнем працуюць на нашым зямельным участку. Радасць ад першых усходаў у гэтым годзе яны ўжо атрымалі, - кажа кіраўнік майстэрні Ларыса Трецякова.
За акном яшчэ люты, а лепельчане ўжо рыхтуюцца да чарговага сезону агародніцтва
17.2.20250 праглядаў