У рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС правялі інтэрактыўнае мерапрыемства ў краме «Тры цэны» горада Лепеля.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС правялі інтэрактыўнае мерапрыемства ў краме «Тры цэны» горада Лепеля.

Падчас правядзення прафілактычных гутарак работнікі МНС распавядалі землякам аб пажарах, якія адбыліся на тэрыторыі раёна, тлумачылі іх прычыны, дэманстравалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які штогод апраўдвае сваё прызначэнне дзясяткамі выратаваных жыццяў.

Асобную ўвагу ратавальнікі ўдзелілі бацькам, нагадаўшы ім аб небяспецы пакідання сваіх дзяцей без нагляду.

Для таго, каб у вашым доме не здарылася бяда, прыбярыце з бачнага месца запалкі, запальніцы і іншыя пажаранебяспечныя прадметы, – нагадала дарослым інспектар раённага аддзела МНС. – Растлумачце малышам наступствы гульняў з агнём, нагадаеце ім парадак дзеянняў у выпадку пажару і раскажыце, як правільна выклікаць па тэлефоне службы экстраннага рэагавання.

Пакуль ратавальнікі гутарылі з бацькамі, дзеці праводзілі час з карысцю і ўдзельнічалі ў розных віктарынах і конкурсах па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Ніхто не сышоў без падарунка ад работнікаў МНС: яркія размалёўкі – для дзяцей, памяткі аб тым, што нельга пакідаць дзяцей адных – для бацькоў.