Сложныя ўмовы надвор'я негатыўна адбіліся на дарожнай абстаноўцы ў краіне. Галалёдзіца, снежныя пераметы і «каша», а таксама ігнараванне кіроўцамі навыкаў зімовага кіравання прывялі да ўсплёску ДТЗ.
Толькі за суботу ў дарожных здарэннях загінула 5 чалавек, яшчэ 15 паранены, у тым ліку атрымалі траўмы трое дзяцей, якіх ад цяжкіх наступстваў выратавалі дзіцячыя ўтрымліваючыя прыстасаванні. Сёння раніцай у Лельчыцкім раёне ў выніку сутыкнення двух грузавых аўтабіляў «МАЗ» загінулі абодва кіроўцы.
Такім чынам, літаральна на працягу сутак дарога забрала жыцці 7 чалавек!
Вызначальным фактарам таго, што здарылася, з'явіліся складаныя ўмовы надвор'я. У такую пору года кіроўцам неабходна выбіраць стрыманы стыль кіравання, зыходзячы са стану праезнай часткі, бачнасці і канкрэтнай сітуацыі на дарозе.
Перш чым здзяйсняць абгон, кіроўца павінен пераканацца ў яго бяспецы. "Не ўпэўнены, не абганяй!" - у дадзеным выпадку гэта "залатое правіла" працуе без збояў.
У аўтамабілі рамянямі бяспекі павінны быць прышпілены ўсе! Па статыстыцы, 8 з 10 загінулых засталіся б жывыя, калі б былі прышпілены. Асабліва важна перавозіць дзяцей з дапамогай дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў!
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў неадкладна паведамляць інфармацыю аб снежных пераметах і галалёдзіцы, якія ўтварыліся на дарозе, у дарожныя службы па тэлефоне 125 або ў міліцыю па тэлефоне 102.