25 студзеня, Мінск /Юлія Ваніна - БЕЛТА/. За ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 19 снежня студэнты не будуць выключаны з ВНУ. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кампетэнтныя органы ўжо вынеслі рашэнні па ўсіх удзельніках здарэння, кіраўніцтва ВНУ не будзе выключаць студэнтаў за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу. "Аднак мы можам канстатаваць, што некаторыя студэнты спецыяльна правакуюць сітуацыю, каб быць адлічанымі", - сказаў міністр. Ён таксама адзначыў, што ў Кодэксе аб адукацыі, які ўступіць у сілу з 1 верасня 2011 года, прадугледжана дысцыплінарнае пакаранне за падобныя дзеянні.-0-

БЕЛТА