Клопат пра здароўе - гэта і асабістая адказнасць кожнага беларуса, і штодзённая праца медыкаў
12.02.2026
Клопат пра здароўе - гэта і асабістая адказнасць кожнага беларуса, і штодзённая праца медыкаў
Са справаздачным дакладам выступіў галоўны ўрач Аляксей Пракоф'еў, які распавёў, што па выніках работы за 2025 год дасягнуты станоўчыя вынікі па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, выкананню планаў дыспансерызацыі дарослага і дзіцячага насельніцтва, задаволенасці насельніцтва якасцю аказання медыцынскіх паслуг і інш.
Падзякавалі калектыву за праведзеную работу ў мінулым годзе і наладзілі на плённую працу па ўсіх напрамках ужо ў новым намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак і галоўны ўрач УАЗ "Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі" Алена Мартынава
Таксама Вераніка Аляксандраўна расказала аб асноўных палажэннях Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Парламенту і сямі ключавых прыярытэтах новай Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады.