Журналіст ЛК пабывала на першай трэніроўцы і падгледзела за займальным працэсам.

— Цікавасць воднага фітнесу ў тым, што займацца ім можа чалавек любога ўзросту і ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі, — каментуе трэнер Ала Сальнікава. — Сёння пад аквааэробікай разумеюць комплекс рытмічных практыкаванняў, якія выконваюцца стоячы ў вадзе пад музыку. Пераадольваючы натуральны супраціў вады, чалавек трэніруе адразу ўсе групы цягліц. Пры гэтым падтрымліваючыя ўласцівасці вады палягчаюць трэніроўку і зніжаюць нагрузку на апорна-рухальны апарат, — дадала кіраўнік спартыўнай групы.

Такія трэніроўкі практычна не маюць супрацьпаказанняў і дазваляюць хутка развіць сілу і цягавітасць, умацаваць мышачны каркас, палепшыць выправу, схуднець і натрэніраваць сардэчна-сасудзістую і дыхальную сістэму. Такі спрыяльны ўплыў аквааэробікі на арганізм асабліва актуальны для людзей з залішняй вагой ці слабым сэрцам. — Хвалюючае пытанне для некаторых чытачак. Хутка вясна і хочацца хутчэй прывесці сябе ў форму. Заняткі па аквааэробіцы дапамогуць у гэтым? — Заняткі водным фітнесам спрыяюць зніжэнню вагі. Чалавек худнеe не толькі пад уплывам фізічных практыкаванняў, але і вады. Пры гэтым лішнія кілаграмы сыходзяць паступова – без стрэсу для арганізма, што гарантуе стабільны працяглы вынік, без паўторнага набору масы цела. Займаючыся аквааэробікай, можна схуднець ад 2 да 20 кг і больш. У дадзеным выпадку ўсё залежыць толькі ад жадання чалавека, яго намаганняў і дысцыпліны. Важна не прапускаць трэніроўкі – гэта дапаможа дамагчыся пастаўленай мэты, — каментуе трэнер. — А калі чалавек не ўмее плаваць, ён можа трапіць на вашы заняткі?

— Не бяда, калі вы не ўмееце плаваць! Вялікая колькасць акванапрамкаў аэробiкi праводзіцца на бяспечнай глыбіні, — кажа Ала.

#НАШЕЛУЧШЕЕ