22 кастрычніка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Заданне па стварэнні рабочых месцаў у малых гарадах Беларусі на 2010 год павялічана на 390. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада №1509, якой унесены змяненні ў пастановы ад 30 кастрычніка 2008 года №1640 і ад 25 студзеня 2010 года №87, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Апараце Саўміна.
Каментуючы дакумент, начальнік упраўлення праграм садзейнічання занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Коршыкава адзначыла, што ў цэлым у 2010 годзе павінна быць арганізавана 175 тыс. 365 новых рабочых месцаў.
Па прапановах аблвыканкамаў павялічана заданне па стварэнні рабочых месцаў у малых гарадах Брэсцкай вобласці - на 150, у Віцебскай - на 100, у Гродзенскай - на 70, у Гомельскай - на 50, у Мінскай - на 20 рабочых месцаў. Гэта будзе спрыяць выхаду на прагнозны паказчык па ўзроўні беспрацоўя. У пастанове ўрада канкрэтызаваны арганізацыі, якія ствараюць рабочыя месцы ў малых гарадах Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, а таксама аб'ёмы фінансавання на гэтыя мэты.
Па словах прадстаўніка міністэрства, павялічаны шэраг паказчыкаў актыўных мер садзейнічання занятасці насельніцтва, што дазволіць дадаткова стварыць 75 рабочых месцаў за кошт выдзялення наймальнікам бюджэтных крэдытаў, забяспечыць удзел у аплатных грамадскіх работах 100 чалавек з ліку занятых грамадзян і 100 беспрацоўных.
Удакладненне аб'ёмаў фінансавання Плана мерапрыемстваў на 2010 год па выкананні Дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2009-2010 гады праведзена па выніках працы за першае паўгоддзе бягучага года ў мэтах рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання выдзеленых сродкаў. Варта адзначыць, што змяненне аб'ёмаў фінансавання праведзена ў межах сродкаў, прадугледжаных законам "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на 2010 год" на фінансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва.-0-
БЕЛТА
Заданне па стварэнні рабочых месцаў у малых гарадах Беларусі на 2010 год павялічана на 390
22.10.20100 праглядаў