29 студзеня каля 7 гадзін раніцы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіля ў вёсцы Пышна Стайскага сельскага Савета.

29 студзеня каля 7 гадзін раніцы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіля ў вёсцы Пышна Стайскага сельскага Савета.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае רэньне з-пад капота ў салоне легкавога аўтамабіля.

Пацярпелых няма.

У выніку пажару ў аўтамабілі Фольксваген Пасат Б-5 1997 года выпуску часткова знішчаны салон, маторны адсек.

Так, з пачатку бягучага года ў Лепельскім раёне ўжо зарэгістравана тры загаранні аўтамабіляў, у сувязі з чым МНС настойліва рэкамендуе: сачыце за станам свайго аўтамабіля, асабліва за яго паліваправодамі і праводкай і абавязкова своечасова праходзьце тэхнічны агляд!

Калі ваш аўтамабіль нечакана пачаў гарэць падчас руху, трэба адразу спыніцца. Уключыце аварыйку, высадзіце пасажыраў, калі дзверы захраслі трэба выбіць шкло любымі падручнымі сродкамі. Тыя, хто не будзе ўдзельнічаць у тушэнні (а гэта жанчыны і дзеці), павінны адысці на бяспечную адлегласць — 20−25 метраў. Адшчоўкваем рычаг вызвалення замка капота. Калі дым ідзе з-пад капота, яго трэба адкрываць асцярожна, лепш збоку. Шырока расчыняць капот не варта: прыток кіслароду дасць агню разгарэцца. Калі капот захраслі ад тэмпературы, можна зрабіць шчыліну пры дапамозе мантажкі або падручных сродкаў: палак, дошак, лапат. Накіроўваем струмень вогнетушыцеля на ачаг пажару.

Калі вогнетушыцелю не ўдалося справіцца з узгараннем, трэба ў тэрміновым парадку спыніць самастойнае тушэнне і падумаць аб уласнай бяспецы. Адыдзіце на бяспечную адлегласць самі і адвядзіце людзей. Рызыкаваць сваім жыццём бессэнсоўна, калі гаворка не ідзе аб выратаванні людзей. Важна памятаць, што аўтамабіль можа выбухнуць. Выклікайце самі або прасіце каго-небудзь патэлефанаваць у службу выратавання па тэлефонах 101або 112!