5 студзеня каля 6 гадзін раніцы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб узгаранні аўтамабіля па вуліцы 1-я Усходняя у горадзе Лепелі.
5 студзеня каля 6 гадзін раніцы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб узгаранні аўтамабіля па вуліцы 1-я Усходняя у горадзе Лепелі. Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае гарэнне з-пад капота ў салоне легкавога аўтамабіля. Пацярпелых няма.У выніку пажару ў аўтамабілі Опель Амега 2002 года выпуску часткова знішчаны салон, маторны адсек.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
МНС нагадвае: сачыце за станам свайго аўтамабіля, асабліва за яго паліправодамі і праводкай і абавязкова своечасова праходзьце тэхнічны агляд!
Калі ваш аўтамабіль нечакана пачаў гарэць падчас руху, трэба адразу спыніцца. Уключыце аварыйку, высадзіце пасажыраў, калі дзверы зацягнула, трэба выбіць шкло любымі падручнымі сродкамі. Тыя, хто не будзе ўдзельнічаць у тушэнні (а гэта жанчыны і дзеці), павінны адысці на бяспечную адлегласць — 20−25 метраў. Адшчоўкваем рычаг вызвалення замка капота. Калі дым ідзе з-пад капота, яго трэба адкрываць асцярожна, лепш збоку. Шырока расчыняць капот не варта: прыток кіслароду дасць агню разгарэцца. Калі капот зацягнула ад тэмпературы, можна зрабіць шчыліну пры дапамозе мантажкі або падручных сродкаў: палак, дошак, лапат. Накіроўваем струю вогнетушыцеля на ачаг пажару.
Калі вогнетушыцелю не ўдалося справіцца з узгараннем, трэба ў тэрміновым парадку спыніць самастойнае тушэнне і падумаць аб уласнай бяспецы. Адыдзіце на бяспечную адлегласць самі і адвядзіце людзей. Рызыкаваць сваім жыццём бессэнсоўна, калі гаворка не ідзе аб выратаванні людзей. Важна памятаць, што аўтамабіль можа выбухнуць. Выклікайце самі або прасіце кагосьці патэлефанаваць у службу выратавання па тэлефонах 101 або 112.