Адно з часта задаваных пытанняў, якія паступаюць у Лепельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, датычыцца самастойнай нарыхтоўкі дроў на зіму.

Адно з часта задаваных пытанняў, якія паступаюць у Лепельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, датычыцца самастойнай нарыхтоўкі дроў на зіму.

Грамадзянам Рэспублікі Беларусь самастойна пайсці ў лес і спілаваць дрэва забаронена. Фізічныя асобы могуць нарыхтоўваць дровы, а таксама валежнік, сухостойную, пашкоджаную драўніну, у лясах па ордэры ў адпаведнасці з Лясным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Каб атрымаць ордэр, неабходна звярнуцца за дазволам у бліжэйшае лясніцтва. Для гэтага трэба прыйсці ў арганізацыю разам з пашпартам і на месцы напісаць заяўку на высечку. Адзначым, што кошт можа змяняцца ў залежнасці ад некаторых фактараў, напрыклад, ад пароды дрэва. Пасля таго як рахунак аплачаны, грамадзянін атрымлівае ордэр, у якім пазначаны тэрміны заканчэння нарыхтоўкі і вывазкі драўніны, спосаб ачысткі лесасекі.

Работник лясной гаспадаркі сам адвядзе на пэўны лясны ўчастак і пакажа дрэвы для высечкі (на іх ёсць спецыяльныя адзнакі). Транспарт і інструменты для нарыхтоўкі драўніны не прадастаўляюцца – чалавек самастойна павінен пра гэта паклапаціцца. Звычайна на такую працу даюць месяц. Калі дровы нарыхтаваны, неабходна зноў звярнуцца ў лясніцтва, каб работнік лясной гаспадаркі замерыў нарыхтаваную драўніну, пасля чаго будзе дазволена яе вывазка.