15 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Нарыхтоўка другаснай сыравіны вырасла ў Віцебскай вобласці на 24%, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Эколагі адзначаюць у рэгіёне значнае паляпшэнне сітуацыі са зборам другасных матэрыяльных рэсурсаў. Так, калі ў студзені-жніўні 2011 года нарыхтоўка пяці відаў другаснай сыравіны - макулатуры, шклабою, тэкстылю, пластмасы, шын, склала 14,9 тыс.т, то за такі ж перыяд бягучага года - 18,5 тыс.т. Напрыклад, праз прыёмныя пункты ад насельніцтва нарыхтоўваецца прыкладна 3,5 тыс.т макулатуры ў год, што складае 20,6% ад агульнай нарыхтоўкі ў вобласці.
На думку спецыялістаў, такому росту аб'ёмаў збору другаснай сыравіны спрыяла шырокая асветніцкая кампанія сярод насельніцтва, а таксама актывізацыя дзейнасці нарыхтоўчых пунктаў. У цяперашні час па ўсёй вобласці дзейнічаюць 160 прыёмных пунктаў прыёму другасных матэрыяльных рэсурсаў, з якіх 138 належаць аблпотребсаюзу і 22 - унітарным прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Акрамя прыёмных пунктаў збор другаснай сыравіны ажыццяўляецца на 18 сартавальных станцыях камунальных адходаў і праз кантэйнеры раздзельнага збору смецця.
У адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай збору (нарыхтоўкі) другасных рэсурсаў, колькасць прыёмных пунктаў у перыяд 2010-2015 гадоў павінна павялічыцца на 33 адзінкі. -0-
БЕЛТА
Нарыхтоўка другаснай сыравіны ў Віцебскай вобласці вырасла за студзень-жнівень на 24%
15.10.20120 праглядаў