Закон "Аб персанальных даных" плануюць прыняць у першай палове 2019 года. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка, з якім ён выступіў на 5-й Сусветнай канферэнцыі па пытаннях інтэрнэту ва Учжэне (Кітай), паведамляе БЕЛТА.

Закон "Аб персанальных даных" плануюць прыняць у першай палове 2019 года. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка, з якім ён выступіў на 5-й Сусветнай канферэнцыі па пытаннях інтэрнэту ва Учжэне (Кітай), паведамляе БЕЛТА.

Гэты дакумент накіраваны на забеспячэнне абароны правоў і свабод фізічных асоб пры апрацоўцы іх персанальных даных, уніфікацыю ўмоў і парадку работы з персанальнымі данымі ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднага права, замацаванне правоў суб'ектаў персанальных даных і абавязкаў дзяржорганаў, юрыдычных і фізічных асоб у сферы работы з імі. "Праектам закона прадугледжаны дадатковыя гарантыі ад адвольнага і бескантрольнага збору, захоўвання, выкарыстання, іншай апрацоўкі, распаўсюджвання і прадастаўлення персанальных даных фізліц", - гаворыцца ў дакладзе, размешчаным на сайце Генпракуратуры.

Як адзначыў Аляксандр Канюк, інтэрнэт і лічбавае асяроддзе адкрываюць зусім новыя магчымасці для зносін і развіцця. Грамадзянін павінен мець магчымасць вызначыць, каму і ў якім аб'ёме ён перадае свае персанальныя даныя, дазволіць або забараніць іх перадачу трэцім асобам, ведаць, дзе і ў якім аб'ёме захоўваюцца яго персанальныя даныя, мець магчымасць патрабаваць іх выдалення.

Разам з тым, калі асобны грамадзянін мае права адмовіцца ад абароны персанальных даных, то грамадства ў цэлым такога права не мае. "Прыняцце дзяржавай права грамадзян на лічбавае самавызначэнне дазваляе дасягнуць кампрамісу паміж прыватным і грамадскім інтарэсам, выбудаваць прававое рэгуляванне, якое здольна забяспечыць эфектыўную абарону прыватных і грамадскіх інтарэсаў і пры гэтым не з'яўляцца тармазам для лічбавага прагрэсу", - упэўнены генпракурор.

Гэтая канцэпцыя пакладзена ў аснову праекта Закона Беларусі "Аб персанальных даных", прыняцце якога прадугледжваецца ў першай палове 2019 года.