18 красавіка, Глыбокае /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Закон аб звароце з жывёламі парламентарыі маюць намер прыняць на гэтай сесіі. Пра гэта сёння на сустрэчы з працоўным калектывам адкрытага акцыянернага таварыства "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат" паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па словах спікера, больш за 150 лістоў у дзень ад грамадзян атрымліваюць дэпутаты з прапановамі ў праект закона аб звароце з жывёламі. Заканапраект выклікаў вялікую грамадскую цікавасць, і прапановы грамадзян носяць супярэчлівы характар. Так, адны прапануюць забараніць утрымліваць у кватэрах жывёл, іншыя патрабуюць зняць усякія абмежаванні. Уладзімір Андрэйчанка распавёў, што гэты законапраект будзе вынесены на разгляд дэпутатаў ужо на гэтай сесіі. Праектам, у прыватнасці, прадугледжваецца, што ў кватэрах будзе дазволена ўтрымліваць не больш за два хатніх гадаванца, агаворваецца таксама ўтрыманне сабак баявых парод.-0-

БЕЛТА