22 сакавіка, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Закупачныя цэны на прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2012 года плануецца павысіць. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Паўлоўскі. "Мы сапраўды ўнеслі ў Мінэканомікі прапанову аб павышэнні закупачных цэн на раслінаводчую сельгаспрадукцыю", - сказаў намеснік міністра. Ён таксама адзначыў, што дасягнута дамоўленасць, каб 50% ад сумы кошту дзяржзаказу перапрацоўчыя прадпрыемствы накіравалі авансам на сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. На збожжа збожжавых культур цэны будуць павышаны на 27,1-27,2% у залежнасці ад культуры, на збожжа для вытворчасці спірту - у 2,2 раза, на карняплоды цукровых буракоў - на 36,8%.-0-

БЕЛТА